Яны падрыхтавалі шмат звестак пра жанчын, якія ўнеслі вялікі ўклад у гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, а таксама звярнулі ўвагу і на наш час. Сярод іх – свабодалюбівая полацкая князёўна Рагнеда; першая на беларускай зямлі жанчына, што ўступіла на шырокую дарогу асветніцтва, – Ефрасіння Полацкая; беларуская праваслаўная святая Соф’я Слуцкая; нясвіжская княгіня Францішка Уршуля Радзівіл – першая жанчына-драматург у Вялікім Княстве Літоўскім; Апалонія Дарэўская – прыгонная танцоўшчыца, якая стаяла ля вытокаў беларускага балета; польская каралева Барбара Радзівіл; авантурная спадарожніца з Навагрудка Саламея Рэгіна Русецкая; каралева, рэфарматар, палітык Бона Сфорца і інш.  Захапляльнымі былі расказы і пра Дашу Домрачаву, першую беларускую жанчыну, якой прысвоена званне “Герой Беларусі”.

Сапраўды, пачуццём гонару і глыбокай павагі да жанчын — дзеячаў гісторыі і культуры, было пранікнута гэта мерапрыемства.